Амерыканскія дэсантнікі пройдуць экспрэс-падрыхтоўку ў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе (Віцебск), паведаміў намеснік камандзіра брыгады Павел Пішчулаў.
На працягу некалькіх дзён амерыканскія вайскоўцы правядуць трэніроўкі на паветрана-дэсантным комплексе, а затым зробяць скачкі з парашутам. Акрамя таго, яны пазнаёмяцца з гісторыяй і баявым шляхам славутай брыгады.
У Дзень паветрана-дэсантных войскаў 2 жніўні калегі беларускіх дэсантнікаў прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у Віцебску.
0
0
0
0
0
0