У Маскве патануў прагулачны катэр, загінулі 9 чалавек. Следчыя кажуць пра парушэнні правілаў эксплуатацыі.

У ноч на 31 ліпеня ў Маскве патануў катэр, 8 чалавек загінулі. Фота Reuters.

У ноч на 31 ліпеня ў Маскве патануў катэр, 8 чалавек загінулі. Фота Reuters.

У ноч на нядзелю ў Маскве прагулачны катэр «Ластаўка» сутыкнуўся з баржай. Паводле апошняй інфармацыі, 8 чалавек загінулі, лёс аднаго пасажыра невядомы, 7 чалавек здолелі ўратавацца.

Сярод загінуўшых — капітан судна Генадзь Зінгер 1961 г.н. Паводле следчых, яго тройчы штрафавалі за парушэнне правілаў бяспекі, апошні раз яго прыцягвалі да адказнасці ў чэрвені гэтага года. Як высветлілася на катэры, разлічаным на 12 чалавек, першапачаткова было 17 чалавек, потым адзін сышоў на бераг.

Гэта другі выпадак масавай гібелі людзей у выніку затапаплення воднага транспарту ў Расіі ў гэтым месяцы. Нагадаем, што 10 ліпеня ў Татарстане патануў прагулачны параход «Булгарыя». 126 з 205 пасажыраў і членаў экіпажу загінулі. У тым ліку і грамадзянка Беларусі, сястра капітана «Булгарыі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру