У тройцы лідараў таксама Таджыкістан і Узбекістан.

Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты за студзень—ліпень 2011 года. Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 31 ліпеня 2011 года.

У пяцёрку краін, дзе долар падаражэў, увайшлі Беларусь з ростам курсу на 65,27% (з 3.000 да 4.958 рублёў), Таджыкістан — на 7,02% (з 4,4031 да 4,7121 самоні), Узбекістан — на 5,18% (з 1.640 да 1.724,94 сума), Украіна — на 0,12% (з 7,9617 да 7,9712 грыўны) і Арменія — на 0,01% (з 363,44 да 363,48 драма). У Туркменістане курс долара не змяніўся (2,85 маната).

Амерыканская валюта патаннела ў Казахстане — на 0,92% (са 147,50 да 146,14 тэнге), Азербайджане — на 1,42% (з 0,7979 да 0,7866 маната), Кыргызстане — на 5,32% (з 47,0992 да 44,5952 сома), Малдове — на 6,17% (з 12,1539 да 11,4045 лея), Эстоніі — на 6,29% (з 0,7484 да 0,7013 еўра), Грузіі — на 6,65% (з 1,7728 да 1,6549 лары), Літве — на 7,84% (з 2,6099 да 2,4052 літа), Латвіі — на 8,41% (з 0,535 да 0,49 лата) і Расіі — на 9,18% (з 30,4769 да 27,6796 рубля).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, курс долара павялічыўся з пачатку года на 1,96% (з 10,2 да 10,4 рубля).

У ліпені афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 0,12% (рыначныя каціроўкі вышэй на 25-30%). Гэта шосты паказчык пасля Малдовы (зніжэнне на 1,74%), Арменіі (1,46%), Расіі (1,41%), Кыргызстана (1,35%) і Грузіі (0,70%). У Казахстане долар патаннеў за месяц на 0,08%, у Азербайджане і Украіне — на 0,01%.

Курс не змяніўся ў Туркменістане, вырас у Літве (0,16%), Латвіі (0,20%), Узбекістане (0,65%), Таджыкістане (0,94%) і Эстоніі (1,36%).

У 2010 годзе Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты (на 4,79%), у 2009 годзе — першае (на 30,14%), у 2008 годзе — дзявятае (на 2,33%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?