Жыхара Алітуса пакаралі за каментар у інтэрнэце.

Расследаванне было праведзена пасля таго, як была атрымана скарга Асацыяцыі талерантнай моладзі ў сувязі з адным з каментароў у Інтэрнэце, паведамляе Ru.delfi.lt У скарзе было сказана, што ў каментары кпяць над гамасэксуалістамі, абражаюць іх, прыніжаюць, заклікаюць да іх дыскрымінацыі, да расправы над імі.

Як высветлілася, каментар пакінуў ветэрынарны лекар з Алітуса. Яго прызналі вінаватым у парушэнні закона і прысудзілі да штрафу ў памеры 1300 літаў (каля 540 даляраў ЗША). Адносна мяккі прысуд тлумачыцца тым, што абвінавачаны раней ня быў судзімы, не караўся ў адміністрацыйным парадку. Акрамя таго суд палічыў дадзенае парушэнне, як няцяжкае парушэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру