У пятніцу — нядзелю прайшлі матчы 19-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Сёння салігорскі «Шахцёр» выйграў ў «Нафтана» 3:0 (Сітко, 25, Камароўскі, 48, Рыас, 8), а брэсцкае «Дынама» — аўтсайдэр нацыянальнага першынства, што толькі-толькі пазбавілася ад Юрыя Пунтуса — атрымала першую перамогу з новым трэнерам Сяргеем Кавальчуком. Прычым не над абы-кім, а над мінскім «Дынама» — 2:0 (Жаўнераў, 43-аўтагол, Хвашчынскі, 87). Да гэтага ў мінскага «Дынама» было чатыры запар перамогі. А Брэст упершыню выйграў з 30 красавіка.

«Мінск» атрымаў валявую перамогу над «Нёманам» 3:1 (Клімовіч, 45, Лашанкоў, 59, Шчэракоў, 86 — Лебедзеў, 39).

Учора «Тарпеда» (Жодзіна) і «Дняпро» згулялі ўнічыю 1:1 (Вадзім Яўсееў, 6 — Лясюк, 46).

У пятніцу, нагадаем, БАТЭ ў гасцях выйграў у «Віцебска» 0:1.

Матч «Гомель» — «Белшына» перанесены на 4 верасня, праз удзел гомельскага клуба ў еўракубках.

Становішча камандаў: БАТЭ — 44, Шахцёр — 36, Дынама-Мінск, Нафтан — па 27, Тарпеда, Гомель — па 25, Белшына — 24, Нёман — 22, Віцебск, Мінск — па 21, Дынама Брэст — 16, Дняпро — 15.

Матчы 20-га тура пройдуць 5 жніўня. Мінскае «Дынама» згуляе дома з «Тарпеда», а БАТЭ — з «Белшынай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?