Магілёўскі актывіст Незалежнага прафсаюза РЭП (радыёэлектроннай прамысловасці) Аляксей Паўлоўскі звярнуўся ў Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з просьбай растлумачыць словы Лукашэнкі.
«У сваім выступленні
«Карыстаючыся выпадкам», муляр
«вашывыя блыхі» (на адрас прадпрымальнікаў) і «адмарозкі, пятая калона» (на адрас апазіцыі).
«У сувязі з тым, што згаданыя вышэй тэрміны часта паўтараюцца кіраўніком дзяржавы, прашу ўвесці іх у курс школьнай праграмы ці выдаць спецыяльны слоўнік прэзідэнта РБ А.Лукашэнкі, бо на прадпрыемствах і ва ўстановах запушчана ідэалагічная праца з грамадзянамі. Чыноўнікі не могуць растлумачыць гэтыя выразы народу», — піша Паўлоўскі.
Свае далейшыя дзеянні прафсаюзны актывіст плануе ў залежнасці ад адказу на ліст. «Калі яны скажуць, што некампетэнтныя, прыйдзецца звяртацца ўжо да самога Лукашэнкі. Калі напішуць, што было выказана штосьці дрэннае ў дачыненні да людзей — звярнуся да Барозу і Януковіча з просьбай дэлегаваць мне паўнамоцтвы на прадстаўленне іх інтарэсаў у судзе, куды будзе накіраваны іск пра абарону іх гонару і годнасці. Калі ў акадэміі навук адкажуць, што ўсе гэтыя словы — добрыя і неабразлівыя, значыць, можна і нашага прэзідэнта так называць», — заявіў аўтар ліста ў каментары БелаПАН.
Паўлоўскі таксама звярнуў увагу на праблему хамства чыноўнікаў і начальнікаў у дачыненні да простых людзей, якое, паводле яго слоў «шырока распаўсюджана на месцах».
Варта адзначыць, што Аляксей Паўлоўскі ўжо звяртаўся ў Міністэрства інфармацыі з просьбай растлумачыць вышэйназваныя словы прэзідэнта.
У афіцыйным адказе міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі рэкамендаваў яму звярнуцца да мовазнаўцаў, што актывіст і зрабіў.Адначасова ён паскардзіўся ў Генпракуратуру. Паводле меркавання Паўлоўскага, Мінінфарм парушыў закон аб звароце грамадзян, паводле якога ён павінен быў пераадрасаваць запыт Паўлоўскага ў адпаведную інстанцыю.





