Дзяржкаммаёмасць Беларусі абвясціла на верасень 26 аўкцыёнаў і 13 конкурсаў па продажы дзяржпакетаў акцый 39 ААТ,
паведамляе БелТА са спасылкай на дадзеныя камітэта.

Гэтыя прадпрыемствы ўваходзяць у пералік гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх падлягаюць прыватызацыі сёлета. Шэраг з іх ужо выстаўляліся на аўкцыёны ў чэрвені-ліпені, але не былі прададзеныя.

6 верасня адбудзецца аўкцыён па продажы дзяржаўных акцый 20 прадпрыемстваў. У іх ліку — прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, машынабудавання, лёгкай прамысловасці, транспартныя і будаўнічыя арганізацыі. Сярод іх — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Жыткавічлес», «Пінскі доследна-механічны завод», «Бабруйсксельмаш», «Слуцкі завод» Эмальпосуд»," Бабруйская абутковая фабрыка», «Баранавіцкі завод запасных частак „Автако“, „Радыётэхніка“ (Ашмяны).

На 7 верасня запланаваныя конкурсы па продажы пакетаў акцый сямі прадпрыемстваў. Гэта адкрытыя акцыянерныя таварыствы „Рудзенск“ (Мінская вобласць, Пухавіцкі р-н), „Аграпрамбудмаш“ (Баранавічы), „Гідрасельмаш“ (Пінск), „Баранавіцкі завод станкапрыладаў“, „Папяровая фабрыка“ Чырвоная Зорка» (г. Чашнікі), «Навагрудскі грузавы аўтамабільны парк», «Белаазёрскі энергамеханічны завод». Усе конкурсы праводзяцца з умовамі.

Яшчэ шэсць конкурсаў абвешчаныя на 9 верасня. У гэты дзень на продаж будуць выстаўляцца 6 ААТ. Гэта транспартныя арганізацыі Барысава, Бабруйска, Гродзенскай і Мінскай абласцей.

На 13 верасня прызначаныя аўкцыёны па продажы яшчэ шасці прадпрыемстваў: ААТ «Белкава», «СлуцкАблГарант», «Баранавічыдрэў», «Барысаўскі інструментальны завод», «Мінсктэлекамбуд», «ГроднаАТЭП».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?