2 жнПаводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 2 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, днём у асобных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночны 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 11–17°С, па Віцебскай вобласці месцамі 8–10°С, днём 20–25°С.

У Мінску 2 жніўня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 12–14°С, днём 21–23°С.

3 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходні 4–9 м/с, днём па паўднёвым усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 7–14°С, днём 18–24°С.

4 жніўня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 6–13°С, днём 18–25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?