У Беларусі ў другой палавіне жніўня будуць прыняты рашэнні па валютнай і эканамічнай палітыцы ў 2011 годзе. Аб гэтым ішла размова 1 жніўня ў час даклада Аляксандру Лукашэнку прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамляе БЕЛТА.

У часе сустрэчы абмяркоўвалася назначаная на другую палавіну жніўня нарада з удзелам ўрада і праўлення Нацыянальнага банка, дзе будуць разгледжаны пытанні функцыянавання эканомікі ў цяперашніх умовах і прыняты сур’ёзныя рашэнні па валютнай і эканамічнай палітыцы ў гэтым годзе, а таксама вызначаны задачы на 2012 год. «Плануецца выйсці на прынцыповыя рашэнні», — сакрэтнічае БелТА.

Другое пытанне, на якім была засяроджана ўвага, датычыла даходаў насельніцтва і інфляцыі. Вялася гаворка пра «сацыяльныя гарантыі для насельніцтва, асабліва найменш абароненых сацыяльных катэгорый, перш за ўсё маламаёмных людзей, сем’яў з дзецьмі».

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні маючага адбыцца ў Маскве 15 жніўня пасяджэння саўміна саюзнай дзяржавы.

Адначасова пайшла гаворка пра выдачу грамадзянам зямельных участкаў для індывідуальнай жылой забудовы.

У цэлым у краіне ўжо вызначана 57 тыс. зямельных участкаў, якія могуць быць прызначаны грамадзянам для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Урад распрацаваў умовы прадастаўлення зямельных участкаў і прапанаваў градацыю кошту ў залежнасці ад даходаў таго, хто жадае набыць участак. Так, напрыклад, для шматдзетных сем’яў прапануецца выдзяляць зямлю бясплатна, у тым ліку нават у прыгарадах буйных гарадоў, маючым патрэбу — за 20 працэнтаў кадастравай вартасці ў прыватную ўласнасць або пажыццёва спадчыннае валоданне, для тых жа, хто мае ва ўласнасці жыллё і хацеў бы пабудаваць індывідуальны жылы дом, — па поўным кадастравым кошце. Акрамя таго, агавораны пытанні, звязаныя з развіццём інжынернай інфраструктуры названых тэрыторый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?