Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзіма Зайцава.

Як паведамляе прэс-служба, Лукашэнка падрабязна цікавіўся вынікамі расследавання тэракта ў Мінску. Ён запатрабаваў не зацягваць накіраванне ў суд гэтых матэрыялаў.

Лукашэнка цікавіўся ацэнкай старшыні КДБ праведзенай раптоўнай праверкі Узброеных сіл Беларусі.

Апрача таго, падчас сустрэчы абмеркаваная сітуацыя, што складваецца вакол Беларусі, а таксама ўнутры краіны, паведамляе прэс-служба.

Па выніках даклада кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў, што тычацца сферы дзейнасці КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?