Мусяць заплаціць удзельнікі пратэсту на памежным пераходзе ў Брузгах.

Паводле УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, яны мусяць аплаціць паслугі міліцыянтаў, якія мусілі разганяць і затрымліваць пратэстоўцаў у свой выходны дзень.

36 адказчыкаў, заяўленых у пазове, не разумеюць сутнасці справы. Яны ўпэўненыя, што аплочваць працу міліцыі павінна дзяржава, тым болей, што за свае дзеянні яны былі прысуджаныя адміністратыўным судом да штрафаў ад 30 да 80 баз. вел.

Андрэй, адзін з адказчыкаў, распавядае, што ў аўтазаку яго збівалі дубінкамі і прыснулі пярцовым балончыкам у вочы, хаця супраціву ён не аказваў. «На судзе я заявіў, што гатовы толькі аплаціць кошт саляркі аўтазаку, якая спатрэбілася, каб адвесці мяне ў пастарунак, перац з балончыка, і спытаў, колькі каштуе адзін удар дубінкаю», – кажа Андрэй.

Паводле другога адказчыка, Андрэя Аблажэвіча, суд спецыяльна надае справе палітычнае адценне.

У панядзелак адбылося другое пасяджэнне.
Суд Ленінскага раёна Горадні задаволіў хадайніцтва прадстаўнікоў міліцыі аб закрытасці працэсу. Хадайніцтва падтрымалі пракурор і прадстаўнікі мытні, на пратэсты адказчыкаў увагі не звярнулі.

Стала вядома пра змену сумы пазоваў.

Міліцыянты з 6,5 млн руб. павялічылі суму да 11,115 млн руб., а мытнікі, наадварот, панізілі свае патрабаванні – з 152 тыс. да 52 тыс. руб.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?