Больш за 25 мільёнаў рублёў забраў сабе індывідуальны прадпрымальнік, які збіраў у вяскоўцаў малако і здаваў яго ў вілейскі філіял Маладзечанскага малочнага камбіната.

Міліцыя завяла крымінальную справу. Справа заведзена па ч.3 арт. 211 Крымінальнага кодэксу — прысваенне альбо растрата, здзейсненыя ў буйным памеры, паведаміў «РГ» намеснік пракурора Вілейскага раёна Вадзім Шукрынаў. Паводле яго слоў, прадпрымальнік збіраў малако ў людзей ад мая да ліпеня.

Адразу не разлічваўся. У філіяле Маладзечанскага малочнага камбіната за здадзенае малако ён атрымаў 25 мільёнаў 177 тысяч 360 рублёў.

Людзям гэтыя грошы мужчына не аддаў, прысабечыў іх і патраціў.

Цяпер ён можа атрымаць ад двух да сямі гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?