Пра гэта піша ў сённяшнім нумары выдання калумніст Раман Рудзь, «аналізуючы» мінулыя акцыі пратэсту ў Беларусі.
Аўтар артыкула: Раман Рудзь
«…Зборышчы сталі прызначацца ў людных месцах: побач з універмагам, на рынку, у месцах традыцыйных прагулак. Такім чынам моберы планавалі забіць двух зайцоў: стварыць бачнасць гэтак жаданай масавасці і, калі ўдасца, выклікаць у людзей незадаволенасць дзеяннямі міліцыі. Аўтар гэтай ідэі, напэўна паціраючы далонькі ад геніяльнай прастаты сваёй задумкі, прадбачыў, што ўлады абавязкова спыняць незаконную акцыю, дзе б яна ні праводзілася. Таму самы апалітычны чалавек, які выйшаў у краму па кефір, раптам
А эфект атрымаўся адваротным. Раскусіўшы падаплёку таго, што адбываецца, людзі справядліва абурыліся: нікому не хочацца служыць расходным матэрыялам для чужых ігрышчаў. Затое кожны жадае спакойна хадзіць па родным горадзе, не асцерагаючыся ўляпацца ў
Сабачага пад нагамі хапае, а тут яшчэ палітычнае…У выніку флэшмобы выклікалі нараканні і раздражненне замест салідарнасці і спагады.
Сваімі вушамі чуў паказальны дыялог двух гандлярак на Камароўскім рынку:
— А чаму гэта сёння купцоў няма?
— Ды гэтыя вырадкі з інтэрнэту прызначылі тут свой збор. Вось і няма нікога…
Сапраўды, многія мінчане, якія планавалі ў абед забегчы на рынак,
засталіся ў той дзень без свежых прадуктаў: ніхто не захацеў сваёй прысутнасцю хоць бы ўскосна падтрымліваць сеткавых змагароў.
А ў тралейбусах абмяркоўвалі, як „дасталі гэтыя дзеткі“.
— Хутка і ў паліклініку не прыходзіць, а раптам яны там надумаюць звінець мабільнікамі? А што, месца люднае…
— Яшчэ на пошце могуць сабрацца, у дзень пенсіі. Потым скажуць — глядзіце, вось і старыя заадно з намі…»