Свабодныя зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Цэнтральным і Заводскім раёнах сталіцы, выставяць на аўкцыён для продажу ў прыватную ўласнасць. Стартавая цана на вакантныя соткі вагаецца ў межах 218–265 млн рублёў.
Як паведамілі агенцтву
— Гэта ўчасткі, размешчаныя на тэрыторыі існай цяпер сядзібнай забудовы і ў катэджным пасёлку на месцы былой вёскі Цнянка, — удакладнілі ў цэнтры нерухомасці.
Спецыялісты адзначылі, што стартавая цана вакантных пляцовак будзе залежаць ад велічыні надзелу. У Заводскім раёне памер зямельных участкаў не перавышае 5–6 сотак, таму яна будзе ў межах 218–250 млн рублёў. Што да Цнянкі, то тут за ўчастак плошчай 0,06–0,07 га пачнуць таргавацца з больш высокай сумы — 230–265 млн рублёў.
На набытых у прыватную ўласнасць сотках гаспадарам можна будзе пабудаваць аднакватэрныя або блокавыя жылыя дамы. Аднак магчымасць купіць іх будзе толькі ў грамадзян Беларусі.