Другі намеснік старшыні рады міністраў і кіраўніка МУС Саудаўскай Аравіі прынц Наіф бэн Абдэль Азіз аль Сауд выйграў суд над брытанскай газетай The Independent, якая абвінаваціла яго ў тым, што ён аддаваў загады шэфам паліцыі бязлітасна расстрэльваць дэманстрантаў,паведамляе Associаted Press.
Аўтар артыкула Роберт Фіск спаслаўся на загад прынца ў інтэрнэце, які выявіўся падробкай.
Высокі суд Лондана абавязаў выданне выплаціць суму, памер якой не абвяшчаецца. Адвакат прынца ужо паведаміў, што грошы пойдуць на дабрачыннасць. Таксама выданне і аўтар артыкула Роберт Фіск абяцалі прынесці прынцу свае самыя «шчырыя прабачэнні».
Абвяржэнне артыкула, апублікаванага 15 красавіка, выйшла ў чацвер. «Хаця артыкул быў апублікаваны з сумленнымі намерамі, мы прызнаем, што загад быў падробкай і што прынц Наіф не аддаваў такіх загадаў. Прыносім свае выбачэнні прынцу Наіфу за шкоду», — піша выданне.
У дачыненні да The Independent вядзецца другі судовы разгляд. У сярэдзіне чэрвеня на газету падаў у суд урад Бахрэйна. Падставай зноў паслужыў артыкул Фіска, дзе гаварылася, што дактары, якія аказваюць дапамогу параненым дэманстрантам, чакаюць суду.
Фіск — адзін з самых вядомых брытанскіх карэспандэнтаў. Ён некалькі разоў браў інтэрв’ю ў лідара





