Кампанія Research In Motion прадставіла ў сераду першыя пяць мадэляў тэлефонаў BlackBerry з тачскрынамі.

BlackBerry паспяховая і мае высокія продажы, аднак цяпер брэнд хоча заняць трывалыя пазіцыі на масавым рынку, перамогшы смартфоны iPhone і Android у канкурэнтнай барацьбе.

Кампанія Research In Motion, якая базуецца ў горадзе Ватэрлоа, Антарыа, рыхтуецца выпусціць новыя мадэлі тэлефонаў з тачскрынамі.

Некаторыя мадэлі будуць паўтараць базавы дызайн прылад iPhone, адзначае агенцтва.

Research In Motion стварыла першы мабільны тэлефон з тачскрынам яшчэ ў 2008 годзе, гэта значыць праз год пасля таго, як быў выпушчаны першы iPhone. Аднак тады рэалізацыя праекта была сарваная праз праблемы з праграмным забяспечаннем прылад.

У новых мадэлях тэлефонаў распрацоўшчыкі здолелі вырашыць праблему. Тэлефоны з тачскрына будуць працаваць хутчэй, палепшыцца праца праз інтэрнэт-браўзэр.

Пра цэны на новыя прылады пакуль не паведамляецца.

Раней з’яўлялася інфармацыя пра тое, што тэлефоны BlackBerry з тачскрынамі павінныч былі паступіць у продаж яшчэ ў пачатку года. Выпуск быў адкладзены з неназваных прычынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?