Сёння: «Гомель» — «Бурсаспор»
Матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
Сёння ў Гомелі пройдзе матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы паміж «Гомелем» і турэцкім «Бурсаспорам».
Тыдзень таму ў Бурсе «Гомель» прайграў 1:2 і мае някепскія шанцы на выхад у наступны раўнд (плей-оф Лігі Еўропы).
Усе білеты на матч, які пачнецца, а 20-й, ужо прададзеныя. Жывую трансляцыю будзе весці тэлеканал «Лад». Пачатак трансляцыі ў 19:50.
АГ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ