4 жніўня ў Мінску на 50 рублёў падаражаў праезд у гарадскім грамадскім траспарце. Ад сёння за адну паездку пасажыры будуць плаціць 900 рублёў,
у кіроўцы білет будзе каштаваць 1 000 рублёў.
У экспрэсах цана складзе 1 350 рублёў. У маршрутках — ад 2 200 рублёў да 2 830 руб.
Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць
35 480 руб., на два віды — 47 390 руб., на тры — 56 500 руб., на чатыры — 63 910 руб.
Цэны білетаў вызначаюцца абласнымі і раённымі выканаўчымі камітэтамі па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў.
Цягам мінулых дзён падаражаў таксама праезд у грамадскім транспарце ў рэгіёнах.





