Выпадак здарыўся 3 жніўня ў 21.12 у двары аднаго з дамоў па вуліцы Фабрычнай. 40-гадовы жыхар горада, кіруючы аўтамабілем "Пежо-406", пры выездзе з двара наехаў на трохгадовага хлопчыка, які выбег з-за прыпаркаванага аўтамабіля.
Дзіця з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, закрытым пераломам левай галёначнай косці змешчана ў бальніцу. Пацярпелы хлопчык — жыхар Баранавічаў.





