У Беларусі 1 жніўня на 10% павялічыліся тарыфы для насельніцтва на прыродны газ і цеплазабеспячэнне. Такое рашэнне замацавана ў пастанове Савета міністраў № 1031, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.

У адпаведнасці з дакументам, 1 жніўня тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічваецца на 9,9% — з 43 тыс. 458,3 рубля да 47 тыс. 804,1 рубля.

Кошт для насельніцтва прыроднага газу 1 жніўня ў сярэднім таксама павялічваецца на 10%. У прыватнасці, кошт 1 куб. м прыроднага газу для грамадзян, кватэры якіх абсталяваны газавымі лічыльнікамі, павялічыўся з 848,7 да 933,6 рубля.

У жылых памяшканнях, не абсталяваных прыборамі ўліку, тарыф для аднаго жыльца ў месяц вырас з 6 тыс. 789,6 рубля да 7 тыс. 468 рублёў (пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння). Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка тарыф для аднаго жыльца ў месяц вырас амаль на 2 тыс. рублёў — з 19 тыс. 520 да 21 тыс. 472 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?