У вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна мужчына зваліўся ў 15-метровы калодзеж (вышыня прыкладна 6-га паверха). Аднак ён не атрымаў сур'ёзных траўмаў і адмовіўся ад шпіталізацыі.
Паводле словаў пацярпелага, ён выйшаў у краму і вырашыў скараціць шлях праз двор нежылога дома, а там не заўважыў у высокай траве студню і зваліўся у яе.
Работнікі МНС выцягнулі мужчыну з дапамогай вяроўкі. Меркавана, мужчына быў нападпітку.





