За апошні тыдзень рубель на чорным рынку аднавіў падзенне.
Два месяцы ён трымаўся на ўзроўні каля 6200 за даляр. Цяпер курс даляра да рубля як на сайце Prokopovi.ch, так і ў абменніках суседніх краін вырас да 6500—7000.
У Мінску ў чацвер валютчыкі давалі за даляр 6700 рублёў, а прадавалі даляры за 7000.
Еўра прадаецца за 10 000, купляецца ў раёне 9 500. Трэнд росту захоўваецца ўвесь апошні тыдзень. Цяжка сказаць, ці гэта звязана з сезонным попытам на валюту (адпачынкі), ці рубель скоціцца на новы рубеж назаўжды.
Нягледзячы на суровыя пакаранні за незаконныя валютныя аперацыі, чорны рынак квітнее. Валютчыкі дзяжураць каля вялікіх абменнікаў і ў крамах.





