Вярхоўны суд задаволіў скаргу бацькоў асуджанага на непаўнату судовага следства.

Вярхоўны суд вярнуў на паўторны разгляд справу асуджанага на 10 гадоў калоніі за гандаль наркотыкамі мінскага дызайнера. Пра яго «Наша Ніва» пісала ў 2009 г. (№1 ад 8 студзеня). Такім чынам суд задаволіў скаргу бацькоў асуджанага на непаўнату судовага следства, паведаміла «НН» адвакатка Руслана Вазновіч. Яна падкрэсліла, што гэты факт у роўнай ступені не пацвярджае ні віны асуджанага, ні яго невінаватасці. 1 жніўня 2011 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска адбылася першае паседжанне. Працяг справы —11 жніўня.

У турме Арцём правёў больш за тры гады — прысуд быў вынесены 18 жніўня 2008-га, да таго ён утрымліваўся пэўны час у СІЗА. Ён быў затрыманы ў выніку правядзення следчага эксперымента. Праз трэцюю асобу міліцыянты арганізавалі два закупы наркотыкаў. У выніку маладога чалавека абвінавацілі ў захоўванні і продажы наркатычных сродкаў. Бацькі Арцёма не адмаўляюць віны сына, аднак яны перакананыя, што следчыя фактычна справакавалі яго на супрацьпраўны ўчынак. «Мы адшукалі ў справе шмат сур’ёзных парушэнняў і абавязкова ўкажам на іх у судзе», — кажа бацька Арцёма. Перагляд справы адновіцца 11 жніўня.

У сувязі з пераглядам справы Арцёма С. варта нагадаць пра апраўдальны прысуд у дачыненні да гамельчука Канстанціна Балуева, які па абвінавачванні ў продажы наркотыкаў правёў у турме 5 год з 8, адмераных судом. 25 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў яго невінаватым, а справу —сфальсіфікаванай міліцыяй.

Глядзі яшчэ: Маргарыта Царан на свабодзе
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?