Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch панізіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) шасці буйных беларускіх банкаў — «Белгазпрамбанка», «Беларусбанка», «Белінвестбанка», «Белзнешэканамбанка»,«БПС-Банка» і «Банка ВТБ» (Беларусь). Як вынікае з паведамлення Fitch, рэйтынгі паніжаны на адну ступень, з «B» да «B-». Прагноз па рэйтынгах застаўся «негатыўным».
Агенцтва таксама пагоршыла прагноз па рэйтынгах «БТА Банка» са «стабільнага» да «негатыўнага», пацвердзіўшы яго рэйтынг на ўзроўні «B-».
«Зніжэнне [рэйтынгаў і прагнозу] адлюстроўвае перагледжаную ацэнку Fitch адносна суверэнных і краінавых рызык Беларусі, у прыватнасці ў выніку
Fitch чакае, што якасць актываў у беларускіх банкаў пагоршыцца «ў выніку рэзкага запавольвання крэдытавання, зніжэння эканамічнай актыўнасці, высокай інфляцыі і, верагодна, больш селектыўнай падтрымкі карпаратыўнага сектара з боку дзяржавы».
У той жа час, на думку агенцтва, «паказчыкі якасці актываў згодна са справаздачнасцю, хутчэй за ўсё, будуць пагаршацца павольнымі тэмпамі з прычыны істотнай долі доўгатэрміновых крэдытаў, дзяржаўных субсідый па працэнтных выплатах і верагоднай гатоўнасці банкаў у дзяржуласнасці рэструктурыраваць і пралангіраваць праблемныя крэдыты».
У прыватнасці, прадстаўнікі агенцтва адзначаюць, што доўгатэрміновыя РДЭ «Беларусбанка» і «Белінвестбанка» «адлюстроўваюць слабую крэдытаздольнасць на самастойнай аснове і абмежаваны патэнцыял падтрымкі ад уладаў краіны ў выпадку неабходнасці». «Негатыўны» прагноз па гэтых рэйтынгах улічвае патэнцыял далейшага аслаблення іх плацежаздольнасці і валютнай ліквіднасці, а таксама верагодны працяг пагаршэння ўласных фінансавых пазіцый дзяржавы і, значыць, яе здольнасці аказаць падтрымку банкам.
Трэба адзначыць, што ў сакавіку гэтага года Fitch пагоршыла прагноз па доўгатэрміновых РДЭ сямі буйных беларускіх банкаў — «Белаграпрамбанка», «Белгазпрамбанка», «Беларусбанка», «Белінвестбанка», «Белзнешэканамбанка»,
Таксама ў сакавіку яшчэ два вядучыя рэйтынгавыя агенцтвы свету панізілі крэдытны рэйтынг Беларусі. Standard & Poor’s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі па абавязацельствах у замежнай валюце з «В+" да «В», а доўгатэрміновы рэйтынг па абавязацельствах у нацыянальнай валюце — з «ВВ» да «В+», прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах «негатыўны». Moody’s Investors Service знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт — з «B1» да «B2».
22 ліпеня Moody`s панізіла таксама доўгатэрміновыя дэпазітныя рэйтынгі па абавязацельствах у нацыянальнай валюце шасці беларускіх банкаў — дзяржаўных «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Белінвестбанка», «Белпрамбудбанка» і «МТБанка», а таксама банка
Між тым, на думку міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова, ацэнкі рэйтынгавых агенцтваў не адлюстроўваюць рэальнай сітуацыі ў эканоміцы. «На наш погляд, неабходна ацэньваць у большай ступені патэнцыял эканамічнага развіцця, чым даваць імгненную ацэнку тым ці іншым эканамічным індыкатарам», — заяўляў Снапкоў на брыфінгу ў Мінску 31 сакавіка.





