Пра гэта паведаміў журналістам у чацвер пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарата.«Мы ўжо абазначылі праз урадавыя каналы, што Індыя зацікаўлена ў куплі акцый «Беларуськалія», калі яны будуць прапанаваныя», — сказаў дыпламат. «Мы з нецярпеннем чакаем рашэння ўрада Беларусі», — дадаў ён.
У чэрвені першы
Гэтае рашэнне ўрада сведчыла таксама, што яму не ўдалося прадаць долю ў «Беларуськаліі» «Уралкалію» па цане, якую яны першапачаткова выставілі.
IPO «Беларуськалія» можа стаць самай значнай прыватызацыйнай аперацыяй за апошнія гады. IPO — гэта тэрмін для першай публічнай прапановы акцый.
З заявы пасла Індыі вынікае, што азіяцкая краіна хацела б набыць акцыі «Беларуськалія» пакетам, на дамоўных умовах.





