Аварыя адбылася ў Мінску на плошчы Багушэвіча.
Фота Радыё Свабода.
Фота Радыё Свабода.
Фота Радыё Свабода.
Фота Радыё Свабода.
Як паведамляе партал Auto.onliner.by са спасылкай на супрацоўнікаў мінскай ДАІ, у ДТЗ трапілі чатыры аўто — Mercedes, Citroen, Nissan і УАЗ. Nissan зачапіў спадарожны Citroen, той ад удару выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся ў Mercedes. За апошнім ехаў УАЗ, у ім было два супрацоўнікі міліцыі. Адбылася яшчэ адно сутыкненне у выніку якога УАЗ нахіліўся на бок і праехаў з дзясятак метраў на двух колах, а потым перакуліўся. У аварыі ніхто сур’ёзна не пацярпеў.





