Футбольны клуб «Гомель» завяршыў выступленне ў Лізе Еўропы.

4 жніўня на сваім полі «Гомель» у матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда прайграў турэцкаму «Бурсаспору» з лікам 1:3 (Алексіевіч, 41 — Н’Дзіяй, 78, Інсуа, 85, Тургай Бахадыр, 91+). У першым матчы ў Бурсе туркі перамаглі з лікам 2:1.

У гэтым розыгрышы Лігі Еўропы, апрача «Гомеля», Беларусь прадстаўлялі ФК «Мінск» і салігорскі «Шахцёр». Абодва гэтыя клубы выбылі пасля 2-га кваліфікацыйнага раўнда. «Мінск» па суме двух матчаў саступіў турэцкаму «Газіянтэпспору» (1:1 і 1:4), а «Шахцёр» прайграў абодва матчы латвійскаму «Вентспілсу» (0:1 і 2:3). Зазначым таксама, што «Мінск» у першым раўндзе прайшоў азербайджанскі «Алімпік» .

***

Такім чынам у еўракубках ад Беларусі застаўся адзін прадстаўнік — барысаўскі БАТЭ. У пятніцу вызначыцца яго супернік у плей-оф Лігі чэмпіёнаў. Гэта будзе адна з пяці наступных камандаў: «Вісла» Кракаў (Польшча), «Генк» (Бельгія), «Вікторыя» Пльзень (Чэхія), «Мальмё» (Швецыя), «Штурм» Грац (Аўстрыя).

Лёсаванне пройдзе ў пятніцу, а 13-й. Пераможца атрымае пуцёўку ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў, каманда, што прайграе, выступіць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Гульні плей-оф пройдуць 16–17 і 23–24 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?