Гэтай ноччу беларусы маглі назіраць надзвычай рэдкую з’яву — палярнае ззянне.

Так выглядала палярнае ззянне пад Валожынам.

Нядаўняя магутная ўспышка, што адбылася на Сонцы, прывяла да ўзнікнення магутнага патоку зараджаных часцінак, якія праз некаторы час даляцелі да Зямлі і сутыкнуліся з верхнімі слаямі атмасферы Зямлі — іонасферай. Пры гэтым атамы нашай атмасферы разбураліся да іонаў і аб’ядноўваліся ізноў (гэты працэс называецца рэкамбінацыяй), выпраменьваючы святло розных колераў.

Паўночнае ззянне — досыць частая з’ява для жыхароў паўночных шыротаў, але каб убачыць такое ў Беларусі, трэба сапраўды моцная магнітная бура, якая ідзе ўслед за ўспышкамі на Сонцы.

Здараюцца такія абставіны раз у некалькі год, таму ўбачыць начныя сполахі на паўночным схіле неба — сапраўды рэдкая ўдача.

На жаль, ззянне, якое можна было ўбачыць сёння, было не вельмі яркім, таму ў горадзе з ліхтарамі і смогам былі бачныя толькі асобныя яго элементы. Затое жыхары сельскай мясцовасці і пасажыры аўтамабіляў, што падарожнічалі ўначы, маглі атрымаць асалоду ад каляровай завесы, што павольна гайдалася на поўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?