Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес паведаміў, што вяртаецца на Кубу для далейшага праходжання курсу лячэння ад раку, перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на Бі-Бі-Сі.

Парламент краіны павінен правесці спецыяльнае пасяджэнне, на якім прэзідэнту будзе дадзены дазвол на паездку.

Раней кубінскія хірургі зрабілі У. Чавеса аперацыю па выдаленні ракавай пухліны. Пасля аперацыі венесуэльскаму прэзідэнту быў прызначаны курс хіміятэрапіі.

У сувязі з хваробай У. Чавеса пад пытаннем апынулася яго ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?