Чэмпіён свету па версіі WBC у суперцяжкай вазе, лідар дэпутацкай фракцыі «Удар Віталя Клічко» Кіеўскага гарсавета Віталь Клічко перапыніў падрыхтоўку да бою супраць паляка Томаша Адамека і вярнуўся ва Украіну ў сувязі з арыштам Юліі Цімашэнка.
«Я не магу быць староннім назіральнікам у дадзенай сітуацыі», — напісаў В. Клічко ў сваім блогу.
«Цімашэнка апынулася за кратамі напярэдадні гадавіны Незалежнасці Украіны. Гэта сведчыць аб тым, што дэмакратыя ў нашай краіне не пратрымалася і дваццаці гадоў, а яе ўжо знішчаюць. Калі так будзе і далей — мы вечна будзем жыць ва ўмовах дыктатуры і татальнай карупцыі, а пра развіццё грамадзянскай супольнасці прыйдзецца забыцца», — падкрэсліў дэпутат. Яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс».
«Справы апазіцыянераў ад пачатку з’яўляюцца палітычна ангажаванымі», — падкрэсліў В. Клічко.