Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» занепакоена фактамі праследавання беларускіх праваабаронцаў з боку ўлад за іх прафесійную дзейнасць. Паведамленне «Міжнароднай амністыі» размешчана на сайце арганізацыі ў сувязі з затрыманнем Алеся Бяляцкага.
«Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня ў цэнтры Мінска, Беларусь. „Міжнародная амністыя“ занепакоена тым, што ён зведаў праследаванне за сваю прафесійную дзейнасць», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем,
5 жніўня стала вядома, што Мінюст Літвы ў рамках дзейнага з Беларуссю дагавора перадаў у Мінск звесткі аб рахунках 400 беларускіх грамадзян, у тым ліку Алеся Бяляцкага, што і стала падставай для яго арышту.
Абурэнне ў сувязі з арыштам беларускага праваабаронцы выказалі шэраг праваабарончых структур, многія грамадскія і палітычныя дзеячы, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых краін.