Асуджаны па справе аб масавых беспарадках 19 снежня сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец будзе адбываць пакаранне ў Віцебскай вобласці.
Раніцай 8 жніўня ён наведаў інспекцыю Дэпартамента выканання пакаранняў у Віцебску. «У мяне ўзялі адбіткі пальцаў, аформілі неабходныя паперы і паведамілі, што на працягу тыдня будзе вызначана месца, дзе я буду адбываць пакаранне. Пакуль пэўнае месца мне не назвалі. Заявілі толькі, што я буду адбываць пакаранне ў Віцебскай вобласці», — сказаў палітык.
Ён адзначыў, што
ў Віцебскай вобласці каля дзясятка выпраўленчых устаноў адкрытага тыпу. «Яны знаходзяцца як у Віцебскім раёне, так і ў Мёрах, Полацку, Наваполацку і іншых месцах», — пералічыў Севярынец.
Варта адзначыць, што ён ужо адбываў пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу са жніўня 2005 гады па май
16 мая гэтага года Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, быў асуджаны судом Завадскога раёна Менска ў рамках справы аб масавых беспарадках 19 снежня па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
Севярынца прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.