Пакоі ў інтэрнатах атрымаюць не ўсе першакурснікі. Якімі коштамі арэнды кватэр сустрэне Мінск студэнтаў?
«На сёння „буму“ попыту на кватэры яшчэ не адчуваецца.
На сёння кватэры „эканамкласа“, г.зн. самыя танныя адна- ці двухпакаёўкі каштуюць 170–200 даляраў.Таннейшых варыянтаў цяпер практычна няма, нават у аддаленых раёнах, кшталту Чыжоўкі. Магчыма, перад самым „сезонам“ кошты ўздымуцца яшчэ на 10–15 даляраў. Але ў выпадку далейшага падаражэння даляра гаспадары нерухомасці могуць знізіць кошт у доларавым эквіваленце на 10–15 даляраў, што не знізіць арэнднае стаўкі ў беларускіх рублях», — пракаментавала сітуацыю напярэдадні пачатка навучальнага году мэнэджарка агенцтва «Твая сталіца» Валянціна Сянчыхіна.