Польскія чыгуначнікі кампаніі Przewozy Regionalne 17 жніўня правядуць 24-гадзінны генеральны страйк.
У рэйс не выйдзе ніводны з 2700 цягнікоў, у выніку чаго пацерпіць каля 30 тысяч пасажыраў.
Прычынай страйку стала адсутнасць дамоўленасці пра падвышэнне зарплат.
Чыгуначнікі сцвярджаюць, што пасля 17 жніўня яны пачакаюць яшчэ адзін тыдзень, а пасля абвесцяць наступны 24-гадзінны страйк, прызначаны на 24 жніўня.
0
0
0
0
0
0