Следчы аддзел пракуратуры Віцебскай вобласці распачаў справу па факце забойства (ч. 1 арт. 139 КК), якое адбылося 7 жніўня на тэрыторыі Свята-Траецкага Маркава манастыра.

Як паведаміў следчы пракуратуры Віцебскай вобласці (па Віцебску) Артур Судзілоўскі, ахвярай злачынства стаў 55-гадовы пастаялец прытулку для бяздомных пры манастыры. Мужчына жыў тут і дапамагаў па гаспадарцы каля трох месяцаў. Падазроны, 48-гадовы раней судзімы за замах на забойства, — таксама жыў у прытулку і дапамагаў па гаспадарцы, але нядаўна знайшоў сабе новае прыстанішча, куды вырашыў перабрацца.

Мужчыны даўно адчувалі адзін да аднаго непрыязнасць.

7 жніўня падазроны ў стане моцнага алкагольнага ап'янення прыйшоў у прытулак, каб сабраць свае рэчы. У гэты момант і адбылася сварка, якая закончылася забойствам. Злачынца нанёс ахвяры адзін удар нажом у грудзі. Міліцыю выклікалі пастаяльцы прытулку, якія прысутнічалі пры сварцы.

Падазронага затрымалі, калі ён пакідаў тэрыторыю манастыра.

Сваёй віны ён не прызнае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?