У пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы 6 жніўня паводле аператыўнай інфармацыі была затрымана буйная партыя, як мяркуецца, гашышу.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, падчас паглыбленага агляду пад ашалёўкай і за заднімі сядзеннямі аўтамабіля «Лінкальн», які ехаў з Літвы, смаргонскія пагранічнікі знайшлі восем пакетаў з рэчывам зялёнага колеру расліннага паходжання агульнай вагой прыкладна 11 кг. Такі груз паспрабаваў увезці ў Беларусь 27-гадовы грамадзянін Літвы. Вадзіцеля і іншамарку даставілі ў Смаргонскую пагранічную групу. Распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?