Сёння ноччу ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы.

У бліжэйшыя суткі, 9 жніўня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу моцныя дажджы пройдуць у многіх раёнах краіны, прагрымяць навальніцы. Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты, ноччу ў асобных раёнах пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14 .. +20 ° С, максімальная днём 18 .. +25 ° С.

У наступныя двое сутак (10 і 11 жніўня) пераважны ўплыў на надвор’е ў Беларусі будуць аказваць няўстойлівыя прахалодныя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыкі, а на паўднёвым усходзе рэспублікі захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. 10 жніўня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +8 .. 15 ° C, днём +16 .. 23 ° C. 11 жніўня захаваецца халаднаватае надвор’е. Месцамі па рэспубліцы будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу 6 .. 13 ° C, днём +16 .. 23 ° C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?