У Мінску ўстаноўленыя новыя нормы для прыняцця грамадзян у чаргу на паляпшэнні жыллёвых умоў. Новы парадак рэгламентуецца ўказам № 346 «Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Указам прадугледжваецца зменшыць да 10 квадратных метраў норму забяспечанасці агульнай плошчай жылога памяшкання ў Мінску (раней было 15 квадратных метраў). Апроч таго, да 10 гадоў павялічаны мінімальны тэрмін знаходжання ў сталіцы. Раней было дастаткова пражыць у Мінску 5 гадоў.

Указ уступае ў сілу 10 жніўня 2011 года, але тых, хто стаў у чаргу раней, не закране.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?