Беларускім адвакатам прадстаўлена права мець асабістую пячатку.

Як адзначаюць у міністэрстве,

гэта дазволіць выключыць магчымасць падробкі подпісу адваката, а таксама аказанні юрыдычнай дапамогі асобамі, якія не з'яўляюцца адвакатамі.

На пячатцы будуць размешчаны дадзеныя пра адваката: яго прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар ліцэнзіі Міністэрства юстыцыі, на падставе якой ён мае права ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, найменне юрыдычнай кансультацыі, у якой працуе, а таксама прыналежнасць да пэўнай калегіі адвакатаў, сябрам якой ён з'яўляецца.

У Мінюсце дадалі, што пастанова заклікана забяспечыць належнае аказанне кваліфікаванай прававой дапамогі, павялічыць адказнасць адваката за выкананне прафесійных абавязкаў па абароне фізічных і юрыдычных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?