Актывісты гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» знімуць дакументальны фільм аб сталінскіх рэпрэсіях у рэгіёне пад рабочай назвай «Лінія Сталіна — гомельскі рэгіён».

Як паведаміў актывіст кааліцыі Канстанцін Жукоўскі, над праектам яны працуюць ужо месяц —

сабрана сем гадзін відэаматэрыялу, апытана каля 20 чалавек.
«З кожным годам становіцца ўсё менш і менш жывых сведак падзей, якія адбываліся на Гомельшчыне ў 20–50 гадах, а ўлада тым часам адмывае ад чалавечай крыві маньяка і забойцу Сталіна. КДБ хавае канцы ў ваду і сцвярджае, што ў рэгіёне практычна не было рэпрэсій. Наша мэта — сабраць жывыя сведчанні людзей, каб мець доказы аб злачынствах таталітарнага рэжыму, і зняць якасны дакументальны фільм. У яго аснову будуць пакладзены погляды простых людзей на сапраўдную лінію Сталіна — лінію тэрору, забойстваў і рэпрэсій, а не той міфічны абарончы рубеж, які стварылі прапагандысты», — патлумачыў актывіст.
На працягу дзевяці месяцаў Жукоўскі і яго паплечнікі плануюць апытаць не менш чым 200 састарэлых жыхароў Гомельскай вобласці.
Дапамагчы кааліцыі «Наша альтэрнатыва» ў стварэнні фільма згадзіліся незалежныя журналісты.

Плануецца, што

стужка выйдзе на рускай і беларускай мовах з англійскімі субцітрамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?