Скаргу Канстанціна Капліна, асуджанага за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня Гродзенскі абласны суд пакінуў без задавальнення.

Інвалід Каплін, які не мае правай рукі, быў затрыманы ў той дзень на Савецкай плошчы Гродна за тое, што, як вынікала з міліцэйскага пратаколу, ён «пляскаў у ладкі».

6 ліпеня гарадскі суд Гродна прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў незаконным шэсці і пакараў штрафам у памеры 1 050 000 рублёў. Гэта рашэнне Каплін абскардзіў у абласным судзе.

На судовым працэсе 9 жніўня суддзя Анатоль Заяц скаргу інваліда не задаволіў. У Капліна была маленькая, але ўсёткі надзея на тое, што абласны суд адменіць рашэнне гарадскога суда.

«Здавалася, людзі павінны разумець усю дурасць такіх вось рашэнняў», —
сказаў ён.

Па інфармацыі гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонова, за апошнія 10–12 гадоў ніводная скарга, якая так ці інакш мае палітычны характар, не была задаволена. «Створана сістэма, і яна баіцца штосьці змяніць. У яе ёсць задача пасадзіць і аштрафаваць вызначаную колькасць людзей, і суддзі выконваюць, усведамляючы пры гэтым усю абсурднасць», — пракаментаваў рашэнне суда праваабаронца.

Інтэрв’ю з Канстанцінам Капліным — чалавекам без рукі, якога асудзілі за апладысменты
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?