Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас перадаў жонцы кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук выбачэньні Літвы ў сувязі зь непаразуменьнем, якое прывяло да арышту яе мужа.

Пасол праінфармаваў, што Літва вельмі сур’ёзна ставіцца да інцыдэнту і часова прыпыняе прадстаўленьне прававой дапамогі паводле двухбаковай дамовы.

Як заявіў Багдонас, Літва адмоўна ацэньвае той факт, што інструмэнты двухбаковага прававога супрацоўніцтва выкарыстоўваюцца ў палітычных мэтах для перасьледу грамадзянскай супольнасьці.

Пасол таксама сустрэўся са старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной, кіраўніком Беларускага Хэльсынкскага камітэту Алегам Гулакам і сябрам рады «Вясны», які часова ўзначальвае арганізацыю, — Уладзімерам Лабковічам.

На сустрэчах абмяркоўвалася сытуацыя, якая склалася вакол арышту Алеся Бяляцкага. Было адзначана, што

Літва зробіць усе магчымыя захады дзеля пошуку разьвязаньня гэтай праблемы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?