Урад плануе істотна падняць стаўкі акцызаў на алкагольную прадукцыю. Першае павышэнне акцызаў запланавана на пачатак верасня, другое — на пачатак лістапада.

У выпадку рэалізацыі падрыхтаванага плану кошт гарэлкі, каньяку, піва, лікёру ўвосень істотна ўзрасце.

Праект павялічэння акцызаў на алкагольную прадукцыя. Інфармацыя Naviny.by.

Праект павялічэння акцызаў на алкагольную прадукцыя. Інфармацыя Naviny.by.

Да гэтага часу ўжо падрыхтаваны праект указу прэзідэнта, які прадугледжвае рэзкае павышэнне акцызаў на алкагольную прадукцыю. У выпадку ўступлення яго ў сілу краіну чакае істотнае падаражэнне алкагольнай прадукцыі. Па ацэнках трох апытаных гарэлкавых кампаній,

у кошце гарэлкі (з улікам ПДВ) доля акцыза займае каля 50%. А увосень акцыз на гарэлку хочуць падняць на… 76%.

Варта адзначыць і другую нагоду чакаць павышэння коштаў на гарэлку. Пакуль што кошт гарэлкі эканом-класа працягвае рэгуляваць дзяржава ў асобе Міністэрства эканомікі. Аднак ў канцы сакавіка была прынятая пастанова, паводле якой дзеянне абмежаванняў планавалася адмяніць у чэрвені. Праўда, у чэрвені

рэгуляванне было падоўжана да жніўня. Калі яно нарэшце будзе адмененае, вытворцы змогуць выстаўляць адвольны кошт.

Па-трэцяе,

адмена рэгулявання прывядзе да таго, што крамы змогуць ўсталёўваць на гарэлку гандлёвую надбаўку.
Такім чынам, падстаў чакаць росту цэнаў на «бюджэтную» гарэлку звышдастаткова.

Прыйдзецца ўвосень раскашэліцца аматарам не толькі «беленькай», але і спажыўцам каньякоў, лікёраў і слабаалкагольнай прадукцыі — піва. Дзяржава плануе ў верасні-лістападзе рэзка павялічыць акцызы на пералічаныя напоі. Так, акцыз на каньяк хочуць падняць з 1 верасня больш чым на 60%, з лістапада — яшчэ на 30%.

Лікёра-гарэлкавыя прадпрыемствы занепакоеныя тым, што дзяржава плануе зраўняць стаўку акцыза на гарэлку з велічынёй акцыза на каньяк і лікёры.

Зараз стаўка акцыза на гарэлку складае 22 160 рублёў за літр бязводнага спірту ў гатовай прадукцыі, стаўка акцыза на каньяк — 18 680 рублёў. Алкагольная прадукцыя крэпасцю ад 7% да 28% (сюды, у прыватнасці, адносяцца слабаалкагольныя лікёры) абкладаецца сёння акцызам у памеры 16 760 рублёў за літр бязводнага спірту.

Улады хочуць з 1 верасня ўраўняць акцызы на пералічаныя алкагольныя напоі і зрабіць для іх адзіны падатак — 30 000 рублёў за літр бязводнага (стоадсоткавага) этылавага спірту.
Эканамісты лікёра-гарэлкавых прадпрыемстваў чакаюць, што ўніфікацыя ставак акцызаў прывядзе да таго, што
кошт слабаалкагольных лікёраў прыкметна вырасце і спажыўцы стануць аддаваць перавагу мацнейшым напоям.

Асобная песня — пра акцыз на піва. Акцызны падатак на ячменны напой дзяржава хоча падняць вельмі істотна — у 4,6 разу — з 350 да 1600 рублёў за літр гатовай прадукцыі. Толькі калі раней меркавалася, што акцыз будуць паднімаць у тры этапы, то ў апошнім праекце ўказу гаворка ідзе пра тое, што акцыз на піва будуць павялічваць за два разы — з 1 верасня і з 1 лістапада.

Самае галоўнае пытанне заключаецца ў тым, як усё гэта адаб'ецца на паводзінах спажыўцоў. Бо відавочна, што у новых умовах прыйдзецца выкладваць значна больш грошай. Давядзецца

альбо менш піць, альбо горш закусваць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?