У выніку камп'ютарнага збою сёння ў адкрыты доступ трапілі асабістыя дадзеныя кліентаў МТБанка.
На працягу некалькіх гадзінаў пашпартныя і асабістыя дадзеныя, інфармацыя пра працу, адрасы кліентаў мог праглядзець кожны ахвотны.
Цяпер праца сайта аднавілася, але афіцыйнага каментара кіраўніцтва банка, як і прабачэнняў, няма.