Штодзённы рост курса даляра на сайце Пракапові.ч працягваецца. Па стане на сераду курс продажу амерыканскай валюты амаль дасягнуў 7300 рублёў. Курс пакупкі тым часам дабраўся да 7050 рублёў.

Сярэдняе арыфметычнае паміж імі - 7175 рублёў.

Гэта ўжо на 43% вышэй за афіцыйны курс Нацбанка, зафіксаваны на ўзроўні 5010 рублёў.

Курсы ў літоўскіх банкаў амаль не змяняюцца — купіць даляр за беларускія рублі можа, аддаўшы 7400–7600 рублёў, пры продажы можна атрымаць 6700 рублёў

Тым часам курс продажу еўра на Пракапові.ч ужо перайшоў псіхалагічную мяжу ў 10 000 рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?