Яна была перагружаная. На шчасце, абышлося без ахвяр.
10 жніўня ў 19:30 у Гродне на скрыжаванні вуліц Таўлая—Брыкеля перавярнулася маршрутка. «Газэль» перакулілася з-за таго, што кіроўца наехаў правым колам на высокі бардзюр, які нагадвае трамплін. На шчасце, ахвяр і сур’ёзных траўмаў атрымалася пазбегнуць.
Мяркуючы па ўсім, хуткасць мікрааўтобуса была не вялікай. Але і гэтага было дастаткова, каб у аўтамабіля вырвала пярэднюю бэльку з амартызатарамі. Падчас ДТЗ у маршрутцы знаходзілася 13 пасажыраў, замест дазволеных нормамі 12-ці. Адзін ехаў стоячы. Са слоў інспектараў ДАІ, сур’ёзных пацярпелых няма. Людзі эвакуіраваліся праз заднія дзверы. Больш за усіх пацярпеў кіроўца — у яго зламаная рука, шмат парэзаў.
0
0
0
0
0
0