Адбудуцца канцэрты твораў Мікалая Набокава ў выкананні вядомых беларускіх музыкантаў, будуць дэманстравацца відэафільмы, прысвечаныя жыццю і творчасці кампазітара.

Як адзначылі ў прэс-службе МЗС, для ўдзелу ў фестывалі ў якасці ганаровых гасцей запрошаны княгіня Ірэна Антуанета Станіслава і Марыя Святаполк-Мірскія, прамыя патомкі сям’і Святаполк-Мірскіх, а таксама дачка Ірэны Антуанеты Станіславы Алівія Фуртвэнглер з мужам.

Мікалай Набокаў, ураджэнец г.п. Любча, стрыечны брат пісьменніка Уладзіміра Набокава, сваяк Святаполк-Мірскіх, якія да 1939 года валодалі Мірскім замкам, — сусветна вядомы кампазітар. Ён аўтар першага амерыканскага балета, музыкі да балетаў, пастаўленых Рускім балетам Монтэ-Карла Джорджа Баланчына ў рамках «Рускіх сезонаў» Сяргея Дзягілева. Мікалай Набокаў напісаў шэраг араторый, сімфанічных твораў, фартэпіянных п'ес.

Ініцыятарамі правядзення фестывалю, які плануецца зрабіць штогадовым, выступаюць Нацыянальная камісія Беларусі па справах ЮНЕСКА і Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?