Лідармармонаў-мнагажонцаў Уорэн Джэфс асуджаны на пажыццёвае зняволенне за сэксуальны гвалт над дзвюма непаўналетнімі дзяўчатамі. Яму трэба будзе правесці за кратамі як мінімум 45 гадоў, перш чым ён атрымае права наўмоўна-датэрміновае вызваленне. Да моманту магчымага вызвалення галоўнаму мармону мае споўніцца сто гадоў.
Такім чынам, ён атрымаў максімальнае пакаранне за свае злачынствы. Суд прыняў рашэнне ўсяго за 40 хвілін.
Пажыццёвы тэрмін Джэфс атрымаў за сэксуальны гвалт над
Ён узначальваў фундаменталісцкую царкву Ісуса Хрыста святых апошніх дзён, якая прапаведавала палігамію як спосаб яднання з Богам. Афіцыйныя цэрквы мармонаў адмовіліся ад практыкі шматжонства ў 1890 годзе пад ціскам урада ЗША — такая была ўмова ўваходжання штата Юта ў склад дзяржавы.
На мінулым тыдні прысяжныя вынеслі абвінаваўчы вердыкт па гэтай справе. Пракурор Эрык Нікалс сцвярджаў, што пажыццёвы тэрмін дазволіць абараніць ад Джэфса іншых людзей.
Пасля вынясення вердыкту Джэфс заявіў у судзе, што быў пасланы Богам, які нібыта паабяцаў наслаць на зямлю «віхуру правасуддзя», калі яго «пакорны слуга» не будзе вызвалены,паведамляе The Telegraph. «Я пакажу вам сваю сілу. Я буду судзіць вас. Хай усе народы даведаюцца пра вашае несправядлівае рашэнне. Я пашлю бедства на акругі, каб пракурорскую стараннасць уціхамірылі хваробы і смерць», — зачытваў Джэфс з паперак «пасланне Госпада», цытуе The Gardian.
Падчас судовага разбіральніцтва пракуроры прадэманстравалі прысяжным вынікі
«Прарок» лічыў каштоўнай для гісторыі кожную хвіліну свайго жыцця і амаль усё запісваў на дыктафон.На іншых запісах Джэфс інструктуе не менш за тузін сваіх маладых жонак (усяго іх было 78. Дваццаці чатыром з іх было менш за 17 гадоў), як дагадзіць яму ў сэксуальных уцехах. Ён тлумачыў ім, што такім чынам яны дагаджаюць Богу. Лідар секты называў заняткі сэксам «нябеснымі сесіямі» і расказваў дзяўчынкам, што ім трэба гэтым з ім займацца, каб адкупіць грахі. На яшчэ адной стужцы запісаны непасрэдна полавы акт на ранча «Туга па Сіёне» ў Эльдарада.
«Калі б свет ведаў, што я раблю, мяне б павесілі на самым высокім дрэве», — напісаў ён у 2005 годзе ў сваім дзённіку, які налічвае тысячу старонак і быў канфіскаваны разам з аўдыёзапісамі падчас ператрусу на яго ранча ў Тэхасе.
На судзе Джэфс сцвярджаў, што парушаныя яго рэлігійныя правы. Ён рэгулярна перапыняў працэс, адмовіўшыся ад некалькіх адвакатаў, і моўчкі выслухаў абвінаваўчы вердыкт. Ім быў выкліканы ўсяго адзін сведка абароны — царкоўны стараста, які зачытаў святое пісанне мармонаў.
Фундаменталісцкая царква Ісуса Хрыста святых апошніх дзён мае больш за 10 тысяч паслядоўнікаў, якія лічаць Джэфса прадстаўніком Бога на Зямлі.
Яго ўплыў на паслядоўнікаў, хутчэй за ўсё, не аслабне і пасля зняволення,адзначае The Associated Press. «Пераважная большасць з іх проста не збіраюцца пакідаць царкву, — адзначае даследчык шматжонства Атланты Кен Дрыгс. — У іх ёсць роднасныя і шлюбныя сувязі, і культура такіх паводзін глыбока ўкаранілася ў іх веры».
Джэфса судзяць не ўпершыню. У верасні 2007 суд ужо прызнаў яго саўдзельнікам двух эпізодаў згвалтавання былой жонкі мармонаў Эліс Уол. Але яго паслядоўнікаў з тых часоў менш не стала. Джэфс выдаў замуж
Джэфс узначаліў царкву ў 2002 годзе, пасля смерці свайго бацькі. «Я думаю, што ён рэлігійны вычварэнец, — заявіў былы мармон Рычард Холм, які сышоў з царквы ў 2003 годзе, пакінуўшы ў яе ўлонні трох жонак і 17 дзяцей. — Яго кіраўніцтва цалкам разбурыла ўсё, што было добрага ў гэтай царкве».





