У сераду, 10 жніўня, на Кастрычніцкай плошчы Мінска роўна ў 19.00 на знакавым «нулявым кіламетры» усё ж такі адбыўся «маўклівы» перфоманс. Не абышлося без умяшання незнаёмцаў у цывільным. Найпрыгажэйшыя удзельніцы акцыі сустрэлі іх з усмешкай. Як гэта было — у фотахроніцы «Салідарнасці».

Прыкладна ў 18.50 да «нулявога кіламетры» падышла яркая жанчына ў строях з бел-чырвона-белымі акцэнтамі.

Ужо праз 5 хвілін, знаходзячыся ў дзесяці метрах ад «аб'екта», за ім назіралі двое незнаёмцаў з рацыямі і ў цывільным.

Жанчына чытала надпісы на знаку, праціраючы сурвэткай яго забруджаныя ўчасткі. Праз пару хвілін да яе падышлі яшчэ некалькі мужчын.

У 19.00 да неабыякавай далучыліся прыяцелькі. Адна з іх падзялілася з карэспандэнтам «Салідарнасці»:

— Вось, сяброўка першай прыйшла на нашу сустрэчу. І адразу столькі ўвагі мужчын! А калі сур’ёзна, адзін з іх паведаміў, што існуе праект змяненняў у закон «Аб масавых мерапрыемствах», які прадугледжвае неабходнасць дазволу не толькі на масавыя дзеянні, але і на бяздзейнасць. Мы адказалі, што ён яшчэ не ўступіў у сілу. На што атрымалі адказ: яны яго разглядаюць як праект, што неўзабаве ўступае ў сілу, так што больш траіх у гэтым месцы не зьбірацца!

Такі адказ незнаёмцаў насмяшыў жанчын.

Мужчыны рэціраваліся, а пазітыўная чацвёрка, сустрэўшы яшчэ некалькі сяброў, адправілася на Галоўпаштамт, каб адправіць лісты «хлопцам нашым каханым, мужным хлопцам», пасля чаго запланавала, што ўжо стала традыцыяй, наведаць Чырвоны касцёл на плошчы Незалежнасці, каб праспяваць за іх здароўе малітву.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру