Суполка сацыяльнай сеткі Вконтакте «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распачынае серыю онлайн-канферэнцыяў. Заўтра, 12 жніўня, пройдзе першая, з удзелам сустаршыні аргкамітэта Народнага схода Віктара Івашкевіча.

Ён гатовы адказаць на ўсе пытанні аб мэтах, задачах і шляхах рэалізацыі Народных сходаў, якія 8 кастрычніка збіраюцца правесці па ўсёй Беларусі.
Паводле Віктара Івашкевіча, гэта — «спроба выкарыстоўвання законных механізмаў дзеля таго, каб падняць на барацьбу за свае сацыяльныя, грамадзянскія і палітычныя правы дзесяткі, сотні і ўрэшце мільёны грамадзянаў Беларусі».

Пытанні палітыку можна задаваць да 12 гадзінаў 12 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру